У ноч на 29 лютага 2024 года ў сяміпавярховым гандлёвым цэнтры, размешчаным на вуліцы Нью-Бейлі-Роўд у горадзе Дака (Бангладэш) здарыўся пажар.

Пажар пачаўся ў 21:50 BST у рэстаране «Kacchi Bhai» на першым паверсе гандлёвага цэнтра «Green Cozy Cottage» і хутка распаўсюдзіўся на іншыя паверхі. На месцы здарэння было задзейнічана 13 разлікаў пажаратушэння. Пажарныя выратавалі з будынка 75 чалавек і з дапамогай крана эвакуявалі людзей з верхняга яруса абгарэлай канструкцыі. Праз дзве гадзіны агонь ліквідаваны.

Прынамсі 46 чалавек загінулі, па меншай меры 75 атрымалі раненні, 42 былі знойдзены без прытомнасці. Трыццаць тры целы былі дастаўлены ў бальніцу Медыцынскага каледжа Дакі, дзесяць — у Нацыянальны інстытут апёкавай і пластычнай хірургіі імя Шэйха Хасіны. Адзін чалавек памёр у паліцэйскай бальніцы. Як мінімум 22 чалавекі апынуліся ў крытычным стане.

Урад загадаў правесці расследаванне інцыдэнту. Першапачатковай прычынай названы выбух газавага балона.

Заўвагі

Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Падзеі 29 лютага Катэгорыя:Пажары