Мак’юментары () — тэлевізійны і кінематаграфічны жанр, які паказвае выдуманыя падзеі, але прадстаўлены ў выглядзе дакументальнага фільма.

Гэтыя пастаноўкі часта выкарыстоўваюцца для аналізу або каментавання бягучых падзей і праблем з дапамогай выдуманай абстаноўкі або для пародыі самай дакументальнай формы.

У адрозненне ад псеўдадакументальнага фільма, мак’юментары заўсёды задуманы як сатыра або гумар.

У беларускім сучасным мастацтве прыклады мак’юментары найчасцей сустракаюцца ў выглядзе кароткаметражных стужак на фестывалях незалежнага кіно. Найчасцей яно прымяняецца да кінаэксперыментаў, але ў астатніх відах мастацтва яго можна разглядаць як сінонім містыфікацыі.

Прыклады Пачатковая школа Эбат — амерыканскі сіткам у жанры мак’юментары. 1670 — польскі камедыйны серыял.

Зноскі

Катэгорыя:Жанры кіно Катэгорыя:Тэлевізійныя жанры