Таццяна Іванаўна Отчык (нар. , г. Пенза, Расія) — беларускі скульптар. Біяграфія Нарадзілася года ў Пензе, Расія. Скончыла ў 1973 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года.

Жыве ў г. Гомелі.

Творчасць Працуе ў скульптуры, медальерным мастацтве. Асноўныя творы: кампазіцыі «Разлом», «Памяць», «Наступствы», «Сожскі карагод»; медалі "Міжнародны фестываль харэаграфіі «Сожскі карагод», «Чарнобыль», «Францыск Скарына»; серыя медалёў «Чалавек і экалогія».

Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

Сям’я У шлюбе з мастаком Анатолем Отчыкам (нар. 1949) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Медальеры Беларусі Катэгорыя:Скульптары Беларусі