Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская (нар. , г. Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася ў 1950 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. Вучылася ў А. Бельцюковай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1967 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен). Асноўныя творы: габелен-заслона для Палаца культуры Новалукомскай ДРЭС, трыпціх «Вясна» для рэстарана ў г. Барысаве, габелен «Азёрны» для рэстарана «Беларусь», «Каляровае паветра» для хола гасцініцы прафсаюзаў (абодва ў г. Гомелі); габелены «Кантрасты», «Лялька», «Эксперыментальны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі