Сярэ́дзінна-Атланты́чны хрыбе́т — буйны сярэдзінна-акіянічны хыбет, найбуйнейшая горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна.
Падзяляе Паўночна-Амерыканскую і Еўразійскую пліты ў паўночнай Атлантыцы і Афрыканскую пліту ад Паўднёва-Амерыканскай ў паўднёвай Атлантыцы. Агульная даўжыня складае больш за 18 тыс. км.
Сістэма Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ўключае хрыбет Кніповіча, хрыбет Мона, Ісландска-Янмаенск хрыбет, хрыбет Рэйк’янес, Паўночна-Атлантычныт хрыбет, Паўднёва-Атлантычны хрыбет, Афрыканска-Антарктычны хрыбет. Хрыбет разбіты папярочнымі разломамі на ссунутыя адносна адзін аднаго сегменты. Велічыня зруху дасягае 300—600 км. У паўднёвай частцы Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет больш маналітны, з падводнымі вулканамі, вяршыні асобных з якіх утвараюць астравы (напрыклад, востраў Узнясення, востраў Святой Алены, востраў Трыстан-да-Кунья). Шырыня хрыбта павялічваецца ад 300 км у раёне вострава Ісландыя да 2500 км у паўднёвай Атлантыцы. Адносная вышыня не перавышае 4 км.
Зноскі
Літаратура
Пущаровский Ю. М. Основные черты тектоники южной Атлантики — М.: ГЕОС, 2002. — 81 с. (Труды ГИН РАН; Вып. 539). — ISBN 5-89118-251-3. Середи́нно-Атланти́чний хребе́т // — Т. 10 : Салют — Стоговіз. — 1983. — С. 129. — 543, с.
Спасылкі
Жирнов А. М. Морфоструктура дна Атлантики и Срединно-Атлантического хребта // Геология и полезные ископаемые мирового океана. 2019. 15, № 1. Америка всё быстрее уплывает от Европы в результате расширения Атлантического океана // Вестник Отделения наук о Земле РАН
Катэгорыя:Акіянічныя хрыбты Катэгорыя:Атлантычны акіян