Кэтрын Тэйт (; пры нараджэнні — Кэтрын Форд; нар. , Блумсберы, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанская актрыса, комік і сцэнарыст, стваральніца шэрагу запамінальных вобразаў, якія занялі трывалыя месцы ў гісторыі брытанскай камедыі.

Першым чынам вядомая як грубая пенсіянерка і нявыхаваная школьніца, якая праславілася сваімі дзёрзкімі адказамі каралеве Лізавеце II і 73-му прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі, з «Шоу Кэтрын Тэйт», спадарожніца Уладара Часу Дона Ноўбл з "Доктара Крэм з «Офіса» і настаўніца французскай мовы Сара Постэрн з «Вялікай школы».

Уладальніца каля дваццаці ўзнагарод і яшчэ столькіх жа намінацый, у тым ліку на тэлепрэміі BAFTA і «Эмі».