Anticarsia gemmatalis — трапічны від молей, які кожны сезон мігруе на поўнач.
Арэал Від звычайна сустракаецца ў амерыканскіх штатах на ўзбярэжжы і далей на поўнач да Вісконсіна.
Апісанне Імага маюць крылы шаравата-карычневага колеру, перасечаныя карычневымі або чорнымі зігзагападобнымі лініямі. Вусені чорныя або зялёныя, з вузкімі больш светлымі палосамі на спіне і баках. Яны выплёўваюць бураватае рэчыва, падскокваюць у паветра і моцна выгінаюцца, калі іх турбуюць. Від харчуецца на такіх раслінах, як , , , , , , , , , і ZipCode Zoo .
Экалогія
Самая высокая жыццяздольнасць яец назіраецца пры 25 °C і адаптацыі да больш высокіх тэмператур не адбылося на працягу трох пакаленняў назіранняў. Гэта сведчыць аб тым, што глабальнае пацяпленне знізіць страты ад вусеняў A. gemmatalis на соі ў трапічных раёнах, дзе тэмпература будзе вышэй гэтай мяжы, але павялічыць пашкоджванне соевых бабоў у раёнах, дзе у цяперашні час тэмпература ніжэйшая за гэтую, такім чынам, фактычна вобласць паражэнне будзе толькі зрушана далей на поўнач.
Спасылкі
Velvetbean caterpillar on the University of Florida / Institute of Food and Agricultural Sciences Featured Creatures website
Катэгорыя:Матылі