Нікі Хэйлі (, народж. Німрата Рандхава; , Бамберг, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканскі палітык, дыпламат.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і эмігрантаў-сікхаў з індыйскага штата Пенджаб. Яе імя пры нараджэнні Німрата Рандхава. Бацька меў стыпендыю на навучанне ад Універсітэта Брытанскай Калумбіі (Канада), а пасля атрымання ступені доктара навук разам з сям’ёй пераехаў у Паўднёвую Караліну. Там ён выкладаў біялогію ў каледжы. Маці пасля сямі гадоў выкладання ў дзяржаўнай школе адкрыла буцік жаночага адзення. На той час Нікі было чатыры гады.
Скончыла прыватную сярэднюю школу. Пасля яе заканчэння атрымала ступень бакалаўра ў сферы бухгалтарскага ўліку і фінансаў у дзяржаўным Клемсанскім універсітэце.
Пачынаючы з 12 гадоў Нікі дапамагала маці весці бухгалтэрыю ў краме. Пасля заканчэння ўніверсітэту яна некаторы час папрацавала ў кампаніі па перапрацоўцы адкідаў, а затым далучылася да сямейнага бізнесу, які з магазіна ператварыўся ў фірму па выпуску адзення.
У 1998 годзе Нікі Хэйлі была прызначана ў раду дырэктараў Гандлёвай палаты адной з акруг штата Паўднёвая Караліна. У 2004 годзе стала прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі жанчын-прадпрымальніц. У тым жа годзе балатавалася ад Рэспубліканскай партыі ў Палату прадстаўнікоў ад штата Паўднёвая Караліна, і ў 32 гады яна стала першай амерыканкай індыйскага паходжання, якая заняла гэтую пасаду ў штаце.
Нікі Хейлі прабыла ў палаце прадстаўнікоў тры тэрміны, а ў 2010 годзе была абраная губернатарам Паўднёвай Караліны. У 2014 годзе яе пераабралі на другі тэрмін. Падала ў адстаўку, каб стаць прадстаўніком ЗША пры ААН.
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН з 27 студзеня 2017 па 31 снежня 2018 года.
Пасля сыходу з пасады ў ААН у маі 2019 года Нікі Хэйлі ўвайшла ў склад рады дырэктараў кампаніі Boeing.
Прэтэндэнтка на ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2024 годзе, але ў выніку абвясціла аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі.
Сям'я У 1996 годзе выйшла замуж. Муж — афіцэр Нацыянальнай гвардыі Паўднёвай Караліны. У іх двое дзяцей.
Зноскі