Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Бярэзінскага райвыканкама (з 2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў Бярэзінскім раёне. У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі».
Працаваў галоўным энергетыкам СПК «Бярэзінскі», дырэктарам ААТ «Бярэзінскае аграпрамэнерга», намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама, намеснікам старшыні камітэта — начальнікам упраўлення дарожна-транспартнай дзейнасці і вытворчасці камітэта і па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама. У лістападзе 2023 года прызначаны намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
11 сакавіка 2024 года прызначаны старшынёй Бярэзінскага райвыканкама.
Зноскі
Катэгорыя:Старшыні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта