Фрэнсіс Элізабэт Ален (; — ) — амерыканская навукоўца ў галіне інфарматыкі, піянерка ў галіне аптымізацыі кампілятараў. У 1989 годзе Ален стала першай жанчынай-стыпендыяткай IBM, а ў 2006 годзе стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію Цьюрынга. Яна вядомая сваімі працамі ў галіне аптымізацыі кампілятараў, а таксама аптымізацыі і паралелізацыі праграм. Ален працавала ў IBM з 1957 па 2002 год, пазней была ганаровай стыпендыяткай.
Біяграфія Ален вырасла на ферме ў Перу, штат Нью-Ёрк, была старэйшай з шасці дзяцей. Яе бацька быў фермерам, а маці — настаўніцай пачатковых класаў. Ален атрымала пачатковую адукацыю ў аднапакаёвай школе недалёка ад яе дома, пазней вучылася ў мясцовай сярэдняй школе.
Скончыла педагагічны каледж штата Нью-Ёрк (цяпер — частка Універсітэта ў Олбані) са ступенню бакалаўра матэматыкі ў 1954 годзе і пачала выкладаць у школе ў Перу, штат Нью-Ёрк. Праз два гады паступіла ў Мічыганскі ўніверсітэт і ў 1957 годзе атрымала ступень магістра матэматыкі.
Маючы вялікія даўгі за студэнцкія пазыкі, у 1957 годзе Ален у якасці праграмісткі далучылася да даследчага аддзела IBM () у Покіпсі, штат Нью-Ёрк, дзе яна вучыла новых супрацоўнікаў асновам Fortran. Яна планавала вярнуцца да выкладання, як толькі яе студэнцкія пазыкі будуць выплачаны, але ў выніку засталася ў IBM. У 1959 годзе Ален была прызначана ў праект Harvest для Агенцтва нацыянальнай бяспекі і працавала над мовай праграмавання пад назвай Alpha. Яна кіравала камандай для аптымізацыі кампілятараў у праектах Harvest і Stretch.
У 1962 годзе Ален была пераведзена ў Даследчы цэнтр Томаса Дж. Уотсана, дзе яна ўдзельнічала ў праекце ACS-1, а пазней, у 1970-х, у распрацоўцы PL/I. У гэтыя гады яна працавала з калегам Джонам Кокам над напісаннем серыі прац па аптымізацыі кампілятараў, дапамагаючы палепшыць эфектыўнасць машыннага кода, перакладзенага з моў праграмавання высокага ўзроўню.
З 1970 па 1971 год яна правяла творчы адпачынак у Нью-Ёркскім універсітэце і на працягу некалькіх гадоў працавала ад’юнкт-прафесарам. Яшчэ адзін водпуск прывёў яе ў Стэнфардскі ўніверсітэт у 1977 годзе.
З 1980 па 1995 год Ален кіравала працай IBM у галіне паралельных вылічэнняў і дапамагала распрацоўваць праграмнае забеспячэнне для праекта IBM Blue Gene. Ален стала першай жанчынай-стыпендыяткай IBM у 1989 годзе. Яна сышла з IBM у 2002 годзе, але засталася звязанай з карпарацыяй у якасці ганаровага стыпендыята. У 2007 годзе IBM заснавала стыпендыю ў яе гонар. Пасля выхаду на пенсію Ален працягвала актыўна ўдзельнічаць у праграмах, якія заахвочваюць жанчын і дзяўчат да кар’еры ў галіне навукі і вылічальнай тэхнікі.
Узнагароды Ален была членам Інстытута інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (, IEEE) і Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі (, ACM). У 2000 годзе яна стала стыпендыяткай Музея гісторыі камп’ютараў «за ўклад у аптымізацыю праграм і кампіляцыю для паралельных камп’ютараў». Яна была абраная ў Нацыянальную інжынерную акадэмію ў 1987 годзеFrances E. Allen at the National Academy of Engineering. Retrieved April 16, 2018., у Амерыканскае філасофскае таварыства ў 2001 годзеAccording to the APS member history . і ў Нацыянальную акадэмію навук у 2010 годзе. У 1994 годзе яна была прызначана членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Яна атрымала прэмію Чарльза Бэбіджа ў 1997 годзе і ўзнагароду Computer Pioneer ў 2004 годзе.2004 Computer Pioneer Award, IEEE Computer Society. Retrieved April 16, 2018. У 1997 годзе Ален была уведзена ў Залу славы Віці (). У 2002 годзе яна атрымала прэмію Аўгусты Ады Лаўлейс ад Асацыяцыі жанчын у інфарматыцы. У 2004 годзе Ален стала лаўрэатам прэміі ABIE за тэхнічнае лідэрства ад Інстытута Аніты Борг.
Ален была адзначана за сваю працу ў галіне высокапрадукцыйных вылічэнняў прэміяй Цьюрынга ў 2006 годзе. Яна стала першай жанчынай-лаўрэатам за саракагадовую гісторыю прэміі, якая лічыцца эквівалентам Нобелеўскай прэміі па вылічальнай тэхніцы і прысуджаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі. У інтэрв’ю пасля ўзнагароджання яна выказала спадзяванне, што гэта створыць больш магчымасцяў для жанчын у навуцы, вылічальнай тэхніцы і інжынернай справе.
Абгрунтаванне прысуджэння прэміі ўтрымлівае наступныя радкі: Праца Фрэн Ален аказала велізарны ўплыў на тэорыю і практыку кампілятараў. Як самастойна, так і ў сумеснай працы з Джонам Кокам, яна прапанавала вялікую колькасць абстракцый, алгарытмаў і рэалізацый, якія заклалі аснову для тэхналогіі аўтаматычнай аптымізацыі праграм.
У 2009 годзе яна атрымала ступень ганаровага доктара навук Універсітэта Мак-Гіла за «піянерскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, якія заклалі аснову для сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання».
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Цьюрынга Катэгорыя:Постаці амерыканскай інфарматыкі