Бахор ( — «Вясна») — ансамбль узбекскага народнага танца, заснаваны Мукарам Тургунбаевай у 1957 годзе, для ўдзелу ў у Маскве. Сярод арганізатараў былі Мукарам Тургунбаева, заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік ансамбля (да 1979 года), а таксама і К. Дадаеў. Наступныя мастацкія кіраўнікі: (1979—1988), Раўшаной Шарыпава (1988-90), Мамура Эргашава (з 1990). Музычны кіраўнік (з 1965 года). У 1964 годзе «Бахор» быў удастоены звання «Заслужаны ансамбль Узбекістана». З 1979 году калектыву прысвоена імя Мукарам Тургунбаевай.
Гісторыя
Заснаваны пад назвай «Бахор» Мукарам Тургунбаевай у 1957 годзе для ўдзелу ў у Маскве. Першы склад выканаўцаў ансамбля быў з дзяўчат, якія скончылі і : З. Рахматулаева, Д. Керымава, Н. Атаманава, , А. Туляганава, Д. Абдулаева, Н. Башырава, Э. Расулхаджаева, К. Рахматулаева, Н. Алімбоева. Першы склад музыкаў: , Р. Хамдамаў, Э. Карымаў, , Р. Акбарбекаў, А. Рызаеў, С. Тухтасінаў, Б. Халікаў, К. Насыраў, К. Камілаў, а таксама спевакі А. Мацёкубаў, Б. Ядашаў і іншыя.
З 1960 года называўся Дзяржаўны ансамбль народнага танца УзССР«Бахор» — путь к возрождению .
З 1996 года ансамбль «Бахор» дзейнічае ў аб’яднанні «Узбекракс». У ансамблі ўдзельнічае 60 чалавек (2000). У Ташкенце на у ансамбля ёсць свая канцэртная зала.
Танцавальны склад «Бахора» заўсёды быў жаночым і шматнацыянальным: узбечкі, рускія, татаркі, полькі, карэянкі, казашкі і іншыя. А акампаніравалі на ўзбекскіх нацыянальных інструментах выключна мужчыны.
Ансамбль гастраляваў у больш як 60 краінах, у тым ліку ў такіх, як Лівія, Марока, Емен, Туніс, Індыя, Сінгапур, Малайзія, Пакістан, Афганістан, Паўднёвая Карэя, Японія.
У 2007 годзе ансамбль спыніў сваё існаванне, але ў лютым 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева дзейнасць Дзяржаўнага ансамбля танца «Бахор» была адноўлена, што стала важнай культурнай падзеяй у жыцці краіны. Мастацкім кіраўніком была прызначана народная артыстка Каракалпакстана, заслужаная артыстка Узбекістана Зіёда Мадрахімава, дырэктарам ансамбля Гульнара Мусаева, а музычным кіраўніком — заслужаны артыст Узбекістана Мухамаджон Шакіраў.
Творчасць
У рэпертуары ансамбля больш за 200 сольных і групавых танцаў. Ансамбль «Бахор» спалучае ў сабе дасягненні сучаснага ўзбекскага танца з шматвяковай традыцыйнай танцавальнай культурай узбекскага народа. У калектыве створаны сцэнічныя танцы новага зместу на аснове гісторыка-этнаграфічных і сучасных народных танцаў. Сярод іх узбекскія класічныя танцы, такія як «Zang», «Davra», «», «», «», «».
М. Эргашава, Г. Фазільянава, А. Мухамедава, Г. Джараева, Ф. Нізамітдзінава, Д. Зіяхонава, Р. Нізамава, Р. Шарыпава, В. Раманава, Г. Хамраева, М. Хайдарава, Д. Юнусава, якія далучыліся да ансамбля ў канцы 1960-х — 70-х гадах, яшчэ больш узбагацілі рэпертуар ансамбля. «Бахор» дапоўніў свой рэпертуар новымі танцамі, характэрнымі для розных рэгіёнаў Узбекістана. Разам з ферганскім, наманганскім, андыжанскім, бухарскім, ташкенцкім, самаркандскім, харэзмскім танцамі ў праграме ансамбля танцы ўсіх народаў Узбекістана і каракалпакскага народа, у тым ліку танцы, створаныя ў ферганскім стылі, такія як «Bahor valsi», «Diddor», «Fargʻona ruboiysi», «Gulnoz», «Namangan olmasi», «», «Piyola», таксама «Samarqand beshqarsagi», «Buxoro davrasi», «Xorazm lazgisi», «Qirq qiz», «Nilufar», «Ok oltin», «Dugonalar», «Shoʻxi pari», «Nozanin», «Guldasta». Танцавальныя сюіты «Pilla», «Paxta bayrami», а таксама «Gulsara», «Namangancha», «», «Pomir raqsi» — любімыя танцы дзяўчат. Танцы «Yetti sayyora», «Samarqand bahori», «Qudaandalar», «Choʻpon», «Qoʻgʻirchoq» павялічылі разнастайнасць творчасці ансамбля. У рэпертуары калектыву таксама прысутнічаюць танцы народаў свету: , пакістанскія, , , , , , афганскія, , , , . Многія танцавальныя нумары ансамбля суправаджалісяцца песнямі. Акрамя спевакоў (, і іншыя) дзяўчаты таксама спявалі з музыкамі. Былі выкарыстаны папулярныя жаночыя песні «Intizor», «Uloq», «Oʻzbegim».
У наступныя гады атрымалі вядомасць такія масавыя і кампазіцыйныя танцы ансамбля «Бахор», як «Besh goʻzal», «Toʻyona», «Oʻzbekiston qizlari», «Navroʻz», «Mukarramaxonim oʻynasa», «Bahor nashidasi», «Erkalab», «Oʻzbekiston istiqloli», «Majnuntol». Атрымалі вядомасць удзельнікі ансамбля: Мукарам Тургунбаева, , , Ісахар Акілаў, , Аміна Дыльбазій, Мамура Эргашава і іншыя.
Вядучыя артысты першых дзесяцігоддзяў XXI стагоддзя: Рушана Султанава, Гульнара Нізамава, Ружа Адамбаева, Алена Тухтаева, Аліма Якубава (танцоры), Н. Турахужаеў, І. Хамдамаў, К. Мірзаеў, М. Фазілжанаў, Эркін Рузіматаў.
Узнагароды
Лаўрэат у Маскве (1957), 8-га фестывалю народных танцаў у Лейпцыгу (1971).
Літаратура
Спасылкі
«Бахор» — путь к возрождению
Катэгорыя:Музычныя калектывы СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР Катэгорыя:Музычныя калектывы Узбекістана Катэгорыя:Танцавальныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Танцавальныя калектывы СССР Катэгорыя:Танцавальныя калектывы Узбекістана Катэгорыя:1957 год у музыцы Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе