Юлья́н Чарноўскі (; нар. 1840, Мальвінава, воласць Дукшты, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ігналінскі раён, Літва — 1870) — паўстанцкі камісар на тэрыторыі Ашмянскага павета, малодшы брат Яўстаха ЧарноўскагаВосстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165..

Біяграфія Нарадзіўся ў маёнтку Мальвінава каля Дукштаў. Да 1861 года быў вольным слухачом Маскоўскага ўніверсітэтаРеволюционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 54. і студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. Некаторы час перабываў у Данюшава. Са студзеня 1861Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 56. па зіму 1863 года навучаўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве на факультэце фізічнага выхаванняMałgorzata Kilar, Charakterystyka studentów z guberni wileńskiej, kowieńskiej i suwalskiej studiujących na Uniwersytecie Jagiellonskim w latach 1860—1918. S. 63.Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 291.. Падчас паўстання вярнуўся ў родныя мясціны, разам з братам далучыўся да паўстання. Прызначаны Кастусём Каліноўскім паўстанцкім камісарам Ашмянскага паветаВосстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 169.. Паводле паказанняў Францішка Канаплянскага, Чарноўскі спаганяў падаткі ў Ашмянскім павеце, наладжваў камунікацыю, займаўся папаўненнем запасаў харчавання і рыштунку на выпадак прыбыцця атрадуМатвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 127.. Каля 24 сакавіка 1864 г. за ўдзел у паўстанні быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану і канфіскацыі маёмасці. Быў сасланыРеволюционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 687..

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі