Дэніэл Кван () (нар. 10 лютага 1988) і Дэніэл Шайнерт () (нар. 7 чэрвеня 1987), больш вядомыя як «Дэніэлы» () – рэжысёрскі дуэт.

Яны пачыналі сваю кар’еру ў якасці рэжысёраў музычных кліпаў, у тым ліку кліпа «Houdini» (2012) гурта Foster the People і кліпа DJ Snake і Lil Jon на сінгл «Turn Down for What» (2013), абодва з якіх прынеслі ім намінацыі на прэміі Грэмі.

З таго часу яны рызыкнулі заняцца кіно, напісаўшы сцэнарыі і стаўшы рэжысёрамі абсурдысцкіх камедыйных драм «Чалавек — швейцарскі нож» (2016) і «Усё ўсюды і адразу» (2022). Апошні стаў самым касавым фільмам незалежнай прадзюсарскай кампаніі A24 і прынёс дуэту мноства ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшы арыгінальны сцэнар.

Фільмаграфія ГодФільм Рэжысёры Сцэнарысты Прадзюсары2016Чалавек — швейцарскі нож2022Усё ўсюды і адразу

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі рэжысёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША