Антуан Жорж Та́бе́т ( — ) — ліванскі архітэктар, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў Бхамдун (Ліван) у сям’і вясковага каваля. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую інжынерную школу ў Бейруце. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Парыжы ў Агюста Перэ. У маі 1939 года прымаў удзел у арганізацыі ў Бейруце Антыфашысцкага кангрэса, на якім была ўтворана Ліга барацьбы з фашызмам і нацызмам. Адзін з заснавальнікаў (1941), выдавец і рэдактар часопіса «Ат-Тарык» («Шлях»). На працягу шэрагу гадоў (1946—1948) А. Ж. Табет быў старшынёй Ліванскага таварыства сяброў СССР. З 1949 года старшыня Ліванскага нацыянальнага савета міру, з 1950 года член Прэзідыума Сусветнага савета міру. Першы прэзідэнт і да канца жыцця віцэ-прэзідэнт Таварыства інжынераў і архітэктараў Лівана.

У 1961 годзе ўзнагароджаны Міжнароднай Ленінскай прэміяй «За ўмацаванне міру паміж народамі».

Памёр Антуан Жорж Табет 16 мая 1964 года ў Маскве.

Архітэктурная творчасць

У сваіх пабудовах А. Ж. Табет зыходзіў з прынцыпаў сучаснай еўрапейскай архітэктуры, ажыццяўляў іх з улікам ліванскіх кліматычных умоў. Сярод яго прац: гатэль «Усходні Палац» у Дамаску, Сірыя, 1932; фабрыка піва ў Ждэйдзе, Бейрут, 1934; «Каледж мудрасці» ў Бейруце, 1938; вялікі шматкватэрны дом у Бейруце, 1949; група жылых дамоў у раёне Хазміі ў Бейруце, 1960.

Прымаў удзел у рэканструкцыі палаца Бейт-эд-Дзін.

Зноскі

Літаратура

Та́бет Антуан Жорж (Табит Антун) // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 274. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі Табет Антуан Жорж // Галерея шедевров мирового искусства Арт-Рисунок Табет, Антуан. (Tabet, Antuan., 1907—1964) // Словарь терминов изобразительного искусства с иллюстрациями Электронная библиотечная система социо-гуманитарного знания SOCHUM

Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Лівана Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя