Алена Васілеўна Лазюк (дзяв. Шабельная, нар. , Брэст, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.

Біяграфія Валейболам пачала займацца ў брэсцкім абласным ЦАР «Вікторыя» у трэнера У. У. Андрыевіча. У 2007—2016 (апроч сезона 2012—2013, праведзенага ва ўкраінскай камандзе «Валынь-Універсітэт») выступала за «Прыбужжа» (Брэст), у складзе якога выйгравала чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Беларусі.

У 2016—2020 гуляла за польскую «Віслу», казахстанскі «Алтай-2», расійскія «Сахалін» і «Туліцу». У 2020 вярнулася ў Беларусь, дзе падпісала кантракт з магілёўскім «Камунальнікам», а ў 2021 перайшла ў «Мінчучку».

Спасылкі

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Сахаліна» (жаночы валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Віслы» Варшава Катэгорыя:Ігракі «Камунальніка» Магілёў (жаночы валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Валыні» Луцк