Герман Холерыт (; — ) — амерыканскі інжынер і вынаходнік. Бацька сучасных аўтаматычных вылічэнняў. Вядомы як стваральнік электрычнай табулявальнай сістэмы.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Буфала (ЗША) у сям’і нямецкіх імігрантаў. У 1879 годзе ён скончыў горную школу пры Калумбійскім універсітэце і стаў асістэнтам прафесара У. Трубрыджа спачатку ў Калумбійскім універсітэце, а затым у Бюро па перапісе насельніцтва. У 1882 годзе Холерыт пачаў выкладанне ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а пазней перайшоў на працу ў Патэнтнае ведамства ЗША.
У 1880 гадах ён распрацаваў абсталяванне для працы з перфакарткамі (Патэнты ЗША 395781, 395782 і 395783), якое мела значны поспех пры перапісах насельніцтва ЗША ў 1890 і 1900 гадах.
У 1890 годзе Халерыт у Калумбійскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.
У 1896 годзе Холерыт стварыў кампанію Tabulating Machine Company для прасоўвання сваіх табулявальных машын. У 1911 годзе ён прадаў сваю кампанію і яна ўвайшла ў прамысловы кангламерат C-T-R, створаны прадпрымальнікам Чарльзам Флінтам. У 1924 году C-T-R была пераназваная ў IBM.