Марыя Аляксандраўна Жодзік (; ) — беларуская і польская лёгкаатлетка, спецыялізуецца на скачках у вышыню.
Спартыўная кар’ера Трэніравалася ў Брэсцкай абласной цэнтральнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы.
Чэмпіёнка Беларусі па скачках у вышыню (2020), трохразовая чэмпіёнка Беларусі па скачках у вышыню ў закрытых памяшканнях (2017, 2020, 2022).
У 2021 годзе на чэмпіянаце Беларусі ў Мінску ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы планку 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, устаноўленыя Міжнароднай федэрацыяй, таму спартсменка не трапіла на Алімпіяду.
З 2022 года жыве ў польскім Беластоку. 18 лютага 2024 года на чэмпіянаце Польшчы ў закрытых памяшканнях у Торуні, выступаючы па-за конкурсам, абнавіла асабісты рэкорд, узяўшы вышыню 1 м 97 см. Такім чынам яна выканала нарматыў для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. 20 сакавіка Польскі саюз лёгкай атлетыкі аб’явіў аб наданні Марыі Жодзік польскага грамадзянства, рашэнне аб гэтым прыняў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дудаpzla.pl. Чэмпіёнка Польшчы па скачках у вышыню (2024, 2025).
21 верасня 2025 года на чэмпіянаце свету ў Токіа ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы вышыню 2 м 00 см, і выйграла сярэбраны медаль.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавічах Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Беларусі Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Польшчы