Паліцыя Польшчы () — складовая частка сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Кіруючы орган — Галоўная камендатура, кіраўнік — Галоўны камендант.

Гісторыя

У 1919 годзе, з аднаўленнем дзяржаўнай незалежнасці Польскай Рэспублікі, у ёй была ўстаноўлена цэнтралізаваная форма праўлення. У падпарадкаванні новага ўрада былі сфарміраваны новыя нацыянальныя паліцэйскія сілы; гэта Польская Дзяржаўная паліцыя, якая існавала ў якасці асноўнага праваахоўнага органа для ўсёй краіны аж да пачатку Другой сусветнай вайны. У міжваенны перыяд шэраг ключавых функцый праваахоўнай дзейнасці былі дэлегаваныя іншым структурам, напрыклад, памежнікам.

З заканчэннем Другой сусветнай вайны новы камуністычны ўрад вырашыў радыкальна змяніць структуру паліцыі ў Польшчы. Праваахоўны орган быў перайменаваны ў Milicja Obywatelska (грамадзянская міліцыя). Назва павінна была адлюстроўваць змену ролі паліцыі ў грамадстве.

Пасля падзення камуністычнага рэжыму, у 1991 годзе, праваахоўная сістэма была зноў рэфармавана, на гэты раз адрадзіўшы даваенную назву «Policja» і, хоць і з некаторымі нязначнымі зменамі, агульную сістэму праваахоўных органаў.

У культуры Некаторыя музыканты, графіцісты і хуліганы, незадаволеныя польскай паліцыяй, выкарыстоўваюць у яе дачыненні вульгарызмы HWDP і JP.

Заўвагі

Катэгорыя:Права Польшчы Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых Польшча