Тавары́ства амата́раў расі́йскай славе́снасці () — літаратурна-навуковае таварыства, якое дзейнічала пры Маскоўскім універсітэце ў 1811—1930 гадах (з перапынкам у 1837—1858 гадах) і з 1992 года.
Таварыства было створана прафесараў Маскоўскага ўніверсітэта А. А. Пракаповіча-Антонаўскага (першы старшыня да 1826 года), А. Ф. Мерзлякова і іншых з мэтай «способствовать успехам отечественной словесности». Існавала пераважна на добрахвотныя ахвяраванні, аб’ядноўвала гісторыкаў, філолагаў, літаратараў з рознымі поглядамі, вяло выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць. У 1811—1838 гадах таварыства займалася пераважна пытаннямі мовы і тэорыі славеснасці; у 1859—1777 гадах пераважаў славянафільскі кірунак з павышанай цікавасцю да фальклору і рускай даўніны, у 1878—1909 гадах — навуковая, перш за ўсё гісторыка-літаратурная дзейнасць (у прыватнасці, стаяла ля вытокаў акадэмічнага пушкіназнаўства), якая ў 1910—1920-я гады спалучалася са спробамі прыстасавацца да новай культурнай і палітычнай рэчаіснасці.
Старшынямі таварыства ў розны час былі А. А. Пракаповіч-Антонаўскі (першы старшыня да 1826 года), Ф. Ф. Какошкін, А. А. Пісараў, І. А. Двігубскі, М. М. Загоскін, С. Р. Строганаў, А. С. Хамякоў, М. П. Пагодзін, М. В. Качалаў, А. І. Кошалеў, І. С. Аксакаў, Ф. І. Буслаеў, С. А. Юр’еў, М. С. Ціханраваў, М. І. Старажэнка, А. М. Весялоўскі, П. Д. Бабарыкін, А. Я. Грузінскі, П. М. Сакулін.
Таварыства аматараў расійскай славеснасці праводзіла юбілеі М. М. Карамзіна (1866), А. С. Пушкіна (1899), М. В. Гогаля (1909) і іншыя, арганізоўвала выставы, збірала сродкі на адкрыццё ў Маскве помнікаў А. С. Пушкіну (1880) і М. В. Гогалю (1909). У пасяджэннях таварыства прымалі ўдзел А. К. Талстой, І. С. Тургенеў, І. А. Бунін, Ф. М. Дастаеўскі, Л. М. Талстой, В. Я. Брусаў, Ф. І. Цютчаў, А. А. Фет і іншыя. Сярод ганаровых членаў таварыства пісьменнікі Г. Р. Дзяржавін, М. М. Карамзін, Максім Горкі, М. Л. Лявонаў.
Сярод выданняў Таварыства аматараў расійскай славеснасці «Толковый словарь живого великорусского языка» У. І. Даля, «Песни, собранные П. В. Киреевским», «Беседы в Обществе любителей Российской словесности», альбомы і каталогі выставак, зборнікі.
Зноскі
Літаратура
Клеймёнова Р. Н. Общество любителей российской словесности. 1811—1930. — М.: Academia, 2002. — 624 с. — ISBN 5-87444-131-X.
Спасылкі Общество любителей российской словесности // Интернет-сайт Культурного центра «Дом-музей Марины Цветаевой» «Серебряный век» Словарь членов Общества любителей Российской словесности при Московском Университете, 1811—1911 — Москва : Печатня А. Снегиревой , 1911. — II, 342, с. ; 25 см.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1811 годзе Катэгорыя:МДУ Катэгорыя:Таварыства аматараў расійскай славеснасці