Збаўца свету () — адна з сакральных назваў Ісуса Хрыста, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазіцыя павінна паказаць эсхаталагічнае значэнне валадарства Хрыста над лёсамі свету.
Апісанне Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узнятай у бласлаўляючым жэсце, і дзяржавай з крыжам (у больш ранніх працах — без яе) у левай руцэ.
Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Дзевы МарыіДж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 647.
Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнесансу, з'яўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэння, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнесансу — Ян ван Эйка, Ганса Мемлінга і Альбрэхта Дзюрэра і іншых.
Найбольш вядомай працай гэтага сюжэта з'яўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Іканаграфія Ісуса Хрыста Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету Катэгорыя:Лацінскія выслоўі