Уладзімір Сцяпанавіч Шымко (21 лютага 1905 — 16 кастрычніка 1990) — савецкі ваенны і палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі.

Нарадзіўся ў пасёлку Касцюкоўка. Член КПСС.

З 1923 года — на ваеннай службе і палітычнай працы. У 1923—1956 гадах — курсант авіяцыйнага вучылішча, курсант артылерыйскай школы, палітработнік у ВПС РСЧА, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенкам і намеснік камандуючага па палітчастцы ВПС Далёкаўсходняга фронту, удзельнік разгрому Квантунскай арміі, на партыйна-палітычнай працы ў Прыамурскай і Далёкаўсходняй арміях СПА і цэнтральным апараце ВПС СССР.

Дэлегат XVIII з’езда УКП (б).

Памёр у Маскве.

Літаратура Шимко Владимир Степанович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл., 1981. — С. 693. Шымко Уладзімір Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя: У 12 т. Т. 11: Футбол — Яя / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Энцыкл., 1974. — С. 389.

Шымко Уладзімір Сцяпанавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 644.

Спасылкі Шимко

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР) Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны