Людзі́наўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Людзінава.
Геаграфія Людзінаўскі раён мяжуе з Думініцкім, Жыздрынскім, Куйбышаўскім і Кіраўскім раёнамі, а таксама з Бранскай вобласцю. Плошча раёна складае 955 км².
Гісторыя Людзінаўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. З 1937 года ўваходзіў у склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе раён быў перададзены ў склад навастворанай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці