Ізно́скаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ізноскі.

Геаграфія Ізноскаўскі раён мяжуе з Мядынскім, Кондраўскім і Юхнаўскім раёнамі, а таксама з Маскоўскай і Смаленскай абласцямі. Плошча раёна складае 1333,8 км².

Гісторыя Ізноскаўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. У 1937 годзе Заходняя вобласць была ліквідавана і раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці. У 1944 годзе раён быў перададзены ў склад навастворанай Калужскай вобласці.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці