Хвасто́віцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Хвастовічы.
Геаграфія Хвастовіцкі раён мяжуе з Думініцкім, Жыздрынскім і Ульянаўскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Тульскай абласцямі. Плошча раёна складае 1413,3 км².
Гісторыя Хвастовіцкі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. Пасля змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раён быў далучаны да Арлоўскай вобласці, пазней раён стаў часткай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці