Гарадская акруга Усі́нск (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Геаграфія Акруга знаходзіцца ў паўночнай частцы рэспублікі Комі, праз яе праходзіць Паўночны палярны круг. Мяжуе з Усць-Цылемскім, Іжэмскім, Пячорскім раёнамі, гарадской акругай Інта, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкай аўтаномнай акругі Архангельскай вобласці. Плошча акругі складае 30 600 км². На яе тэрыторыі працякаюць рэкі Пячора, Уса, Колва, Лыжа, Лая і Вялікая Сыня.

У склад акругі ўваходзяць горад Усінск, пгт Парма і сельскія паселішчы Усць-Лыжынскае, Усць-Усінскае, Колвінскае, Мутнамацярыцкае, Усадорскае, Шчальябоскае.

Гісторыя У часы Расійскай імперыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губерню. З 1921 года — у Іжма-Пячорскі павет Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1929 годзе тэрыторыя акругі апынулася ў Іжэмскім раёне, а потым з раёну быў выдзелены асобны Ухцінскі раён.

Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасійскай адміністрацыйнай рэформы.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 43 283 чалавекі, большасць з якіх складаюць рускія і комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт З пасёлка Сыня Пячорскага раёна ва Усінск адыходзіць адгалінаванне Паўночнай чыгункі, дзякуючы якой горад звязаны з цэнтральнай часткай Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Усінск з навакольнымі пасёлкамі і горадам Пячора. Маецца аэрапорт мясцовага ўзроўню.

Спасылкі Администрация МО ГО «Усинск»

Катэгорыя:Раёны Комі