Узі Вайль (; , Газіт, Ізраіль) — яўрэйскі празаік, кінасцэнарыст і перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся года ў кібуцы Газіт, але гадаваўся ў Тэль-Авіве, дзе жыве і цяпер. Разам з Этгарам Керэтам пісаў сцэнарый для тэлекамедыі «Камерны квінтэт». Вёў з’едлівую гумарыстычную калонку ў гарадской газеце «Га-ір», дзе не шкадаваў нікога: ні цара Саламона, ні прэм’ера Нетаньяху. Зрабіў першы ў гісторыі Ізраіля краўдфандынг для свайго рамана — збор сродкаў быў завершаны паспяхова, але ініцыятар быў абвінавачаны ў жабраванні.

Добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газетах «Наша Ніва» і «Мы яшчэ тут!», у часопісе ARCHE, а таксама па «Начной чытанцы» Радыё Свабода. Апавяданне Вайля «Чалавек, які скраў Сцяну Плачу» дало назву першаму зборніку ізраільскай прозы па-беларуску.

Беларускія пераклады Чалавек, які скраў Сцяну Плачу — пер. Павел Касцюкевіч Буржуазія задаволена не да канца, Галіяфы, 2018 год, пер. Павел Касцюкевіч Дзеткі — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч Перапіхоны ў Зіхроне і разня ў Хеўроне — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч Гэта не «Хамас», гэта Смерць, каб яна здохла — Наша Ніва, пер. Павел Касцюкевіч Гадзі Блюменталь — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч

Крыніцы

Спасылкі Узі Вайль — «тарашкевіцай»! Belisrael. Народны ізраільска-беларускі сайт

Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Перакладчыкі Ізраіля Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі