Альбертаўскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1908 годзе Аляксандрам Кэмеранам Рэзерфордам, першым прэм'ер-міністрам правінцыі, і Генры Маршалам Торы, першым прэзідэнтам універсітэта.
Студэнты з Канады і 150 іншых краін свету навучаюцца тут па 400 праграмах у 5 каледжах.
Універсітэт з'яўляецца адным з асноўных эканамічных рухавікоў правінцыі. У 2022 годзе ўніверсітэт унёс у эканоміку Альберты 19,4 мільярда долараў, або больш за 5% ВУП. Універсітэт падрыхтаваў больш за 260 000 выпускнікоў.
Узнагароды, атрыманыя выпускнікамі і выкладчыкамі ВНУ, уключаюць 3 Нобелеўскія прэміі.
Структура Каледж навук пра здароўе Факультэт кінезіялогіі, спорту і рэкрэацыі Факультэт медыцыны і стаматалогіі Факультэт медсястрынства Факультэт фармацыі і фармацэўтычных навук Факультэт грамадскага здароўя Факультэт рэабілітацыйнай медыцыны Каледж прыродазнаўчых і прыкладных навук Факультэт сельскай гаспадаркі, навук пра жыццё і навакольнае асяроддзе Факультэт інжынерыі Факультэт прыродазнаўчых навук Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт права Факультэт адукацыі Факультэт бізнесу Факультэт мастацтваў Каледж Святога Іосіфа Каледж Святога Стэфана
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Альберта