Караліна Брунстром (,  — ) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Шведскага каралеўскага балета ў 1810-я — 1820-я гг.

Біяграфія Ва ўзросце 12 галоў Караліна Брунстром паступіла вучыцца ў Каралеўскі балет Швецыі. У 1820 годзе стала прымай-балерынай Каралеўскага балета і на працягу ўсёй кар’еры Кураліну лічылі зоркай балета.

Караліна выконвала ролю Фані ў «Den ädelmodige Fürsten» , танчыла ў балеце да оперы «Есанда» , была адной з трох грацый у балеце-пантаміме «Kärleken och gracerna» («Каханне і тры грацыі») разам з Густаўвай Кальсеніус і Шарлотай Альм, Сафі Дагін у ролі Венеры, Шарлот Ліндмарк у ролі Амура і у ролі пастуха.

Караліна пайшла з балета на піку сваёй кар’еры ў 1830 годзе, каб прысвяціць сябе дому і дзецям.

Асабістае жыццё Караліна Брунстром мела працяглыя адносіны з Густавам Гансам фон Ферсенам (1802—1839), сынам і спадчыннікам , і нарадзіла яму некалькіх дачок. Фон Ферсен, будучы багатым чалавекам, набыў для яе дом, забяспечыў ёй і дзецям нябеднае існаванне і абяцаў ажаніцца, калі ў яе народзіцца сын. Аднак у Караліны нараджаліся толькі дзяўчынкі, і Густаў па патрабаванні маці ўзяў шлюб з дваранкай. Густаў памёр у 1839 годзе і афіцыйна лічыўся бяздзетным.Svenska millionärer. Minnen och anteckningar / 3

Караліна пайшла з жыцця ва ўзросце 52 гадоў.

Крыніцы

Літаратура Fredrik August Dahlgren, Förteckning öfver svenska skådespel uppförda på Stockholms theatrar 1737—1863 och Kongl. Theatrarnes personal 1773—1863. Med flera anteckningar. sid 520 Nordisk familjeboks månadskrönika / Andra årgången. 1939 / Nils Personne, Svenska teatern : några anteckningar 5. Under Karl Johanstiden : 1827—1832

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя