Крычаў — ваенны аэрадром, размешчаны за 14 км на ўсход ад аднайменнага горада Крычаў Магілёўскай вобласці Беларусі.
Гісторыя З мая 1949 года на аэрадроме базаваўся 28-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА, які перабазаваўся з аэрадрома Унукава. З 14 сакавіка 1950 года пачаў асвойваць самалёты МіГ-15. З 1954 года часць атрымала новыя МіГ-17, а з 1963 года — Су-9, на якіх лётала да 1983 года. У 1981 годзе полк перавучыўся на самалёты МіГ-25ПАнохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 335. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..
У 1993 годзе полк расфармаваны на аэрадроме.
Здарэнні
Катастрофа Су-9 на ўзлёце 4 чэрвеня 1964 года. Старэйшы лётчык 28-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА капітан Віктар Георгіевіч Дашкін, ваенны лётчык 1-га класа, адвёў самалёт ад цэментнага завода і жылых раёнаў горада Крычаў пасля адмовы рухавіка на ўзлёце. Катапультавацца не паспеў. Загінуў. Да ўзнагароды прадстаўлены не быў. Імя лётчыка-героя занесена ў кнігу Пашаны Крычаўскага цэментава-шыфернага завода. Каля месца падзення ўсталяваны абеліск. 9 мая 2005 года ў горадзе на пастаменце з самалётам Су-9 ля Алеі Славы была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная подзвігу лётчыка. 1975 год. Катастрофа Су-9У. Пры пілатаванні самалёт увайшоў у плоскі штопар. Лётчыкі загінулі. 1985 год. Салдата тэрміновай службы (механік) падчас планавых палётаў на стаянцы зацягнула ў паветразаборнік самалёта. Вайсковец загінуў.
Заўвагі
Спасылкі Карта аэрадрома
Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Крычаўскі раён