Джэймс Джозэф Парсанс (; ) — амерыканскі . Найбольш вядомы па ролі Шэлдана Купера ў камедыйным серыяле CBS «Тэорыя Вялікага выбуху». За сваю ролю Парсанс быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку чатыры прайм-тайм прэміі «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле» і прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў серыяле — камедыя ці мюзікл.

У 2018 годзе Forbes ацаніў яго гадавы заробак у 26,5 мільёна долараў і назваў яго самым высокааплатным тэлеакцёрам у свеце.

У 2011 годзе Парсанс дэбютаваў на Брадвеі з роляй Томі Батрайта ў п’есе «Звычайнае сэрца», за якую атрымаў намінацыю на прэмію «Драма Дэск». Ён зноў адыграў тую ж ролю ў аднайменнай экранізацыі п’есы і атрымаў сёмую намінацыю на прэмію «Эмі» — на гэты раз у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана ў міні-серыяле або фільме».

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі