Габрыэла «Габі» Новак (; ) — харвацкая поп і джаз спявачка. Стала вядомая шырокай публіцы ў 1960-х гадах. Жонка легендарнага харвацкага аўтара-выканаўцы Арсена Дзедзіча, на якім была замужам з 1973 і да яго смерці ў 2015 годзе.
Біяграфія Габі нарадзілася ў сям’і харвацка-нямецкага паходжання, дзе бацька быў з Хвара, а маці —з Берліна. Сваё дзяцінства правяла ў Берліне, а пасля сям’я пераехала ў Югаславію, дзе ў 1945 годзе быў забіты яе бацька.
Яна была замужам за харвацкім кампазітарам Стыпіцай Калог’ерай да 1970 года. У 1973 годзе выйшла замуж за вядомага кампазітара і спевака Арсена ДзедзічаLampe, John R. (2000). Yugoslavia as History: Twice There was a Country. Cambridge University Press. p. 342. ISBN 978-0-521-77401-7.. Ён таксама стаў аўтарам шматлікіх яе песень. У пары ёсць сын Мація, які стаў вядомым піяністам у Харватыі.
Дыскаграфія 1961 — Pjeva Gabi Novak 1970 — Gabi (зборка, Jugoton) 1971 — Gabi (зборка, PGP RTB) 1974 — Samo žena 1977 — Gabi 77 1978 — Najveći uspjesi (зборнік) 1980 — Gabi & Arsen 1982 — Gabi 1985 — Nada 1988 — Hrabri ljudi (Габі і Арсен) 1993 — Retrospektiva (зборнік) 1997 — Adrese moje mladosti 2002 — Pjesma je moj život 2003 — Pjeva Gabi Novak (перавыданьне) 2006 — Zlatna kolekcija (зборнік)
Узнагароды Новак — неаднаразовая лаўрэатка прэміі Парын:
Найлепшае джазавае выкананне (2002) Альбом года (2003) Найлепшае жаночае выкананне (2003) Найлепшы поп-альбом (2003) Найлепшае вакальнае супрацоўніцтва (2003) Узнагарода за значны ўклад у развіццё музыкі (2006)
Зноскі
Спасылкі Біяграфія Габі Новак Габі Новак на deezer