Красны праспект (; да 1920 года — Мікалаеўскі праспект) — цэнтральная магістраль Новасібірска. Агульная працягласць — каля 8,5 км. Пачынаецца ад набярэжнай Обі, дзе раку перасякае Транссібірская магістраль, праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага і Заяльцоўскага раёнаў горада з поўдня на поўнач. Пераходзіць у вуліцу Аэрапорт за 800 метраў ад гарадскога аэрапорта «Паўночны». У 2018 годзе новую дарогу ў мікрараёне Раднікі назвалі працягам Краснага праспекта, новым дамам на гэтым участку пачалі прысвойваць нумары 310 і вышэй (на асноўным Красным праспекце нумарацыя заканчваецца дамамі 181 і 232). Новая дарога павінна прайсці па тэрыторыі закрытага аэрапорта «Паўночны». Часткай Краснага праспекта з’яўляецца цэнтральная плошча горада — плошча Леніна, а таксама Паўднёвая плошча (цяпер плошча інжынера Будагова, першапачаткова называлася Базарная плошча), Свярдлова і Калініна. На большай частцы праспекта праезная частка падзелена бульварам ці паркоўкамі. Славутасці Жылы дом Аблплана Стокватэрны дом
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Красны праспект · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.