Яніна Зоф’я Клявэ (; , Баранавічы, БССР — , , Польшча) — польская перакладчыца, гісторык літаратуры.

Біяграфія

Яніна Клявэ нарадзілася ў 1921 годзе ў Баранавічах. Вучылася ў гімназіі Плятэр-Зіберг у Варшаве (1934—1939).

Пасля Другой сусветнай вайны скончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Французская філалогія».

Ініцыятара стварэння ў 1977 годзе і кіраўнік (1981—1984) луза-бразільскай секцыі на кафедры іберыстыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Доўгі час працавала ў Дзяржаўным навуковым выдавецтве.

Аўтар публікацый, прысвечаных партугальскай і бразільскай літаратуры, перакладчыца літаратуры Партугаліі і Бразіліі.

Сябра Асацыяцыі польскіх пісьменнікаў. Віцэ-прэзідэнт Польска-бразільскага таварыства.

Узнагароджана партугальскім ордэнам Інфанта дона Энрыке (Ordem do Infante Dom Henrique) і бразільскім ордэнам Крыжа Поўдня (Ordem Nacional do Cruzeiro do Sul).

Творы Aluisio Azevedo twórca brazylijskiego naturalizmu (Wydawnictwa UW 1975) Kurs portugalskiego w laboratorium (oprac.; Uniwersytet Warszawski 1975) Curso de lingua portuguesa. P. 1 (wydanie II: Uniwersytet Warszawski 1976) Premodernizm w Brazylii : przedstawiciele nurtu społecznego w literaturze okresu 1900—1922 (Państwowe Wydawnictwo Naukowe 1977) Historia literatury portugalskiej: zarys (Zakład Narodowy im. Ossolińskich 1985, ISBN 83-04-0093-1-5)

Зноскі

Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з партугальскай мовы