Юканскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уайтхорс, тэрыторыя Юкан, Канада.

Агульная характарыстыка Установа бярэ свой пачатак ад Цэнтра прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі ва Уайтхорсе, заснаванага ў 1963 годзе, перайменаванага ў Юканскі прафесійна-навучальны цэнтр у 1965 годзе. Установа працавала як адукацыйны цэнтр, забяспечваючы прафесійную падрыхтоўку. У 1980-я гады ўстанова была рэарганізавана ў каледж. Установа працавала як Юканскі каледж, пакуль не была рэарганізавана ва ўніверсітэт у 2020 годзе. У цяперашні час установа з’яўляецца адзіным універсітэтам, размешчаным на поўначы Канады.

Структура Школа акадэмічнага развіцця і развіцця навыкаў Школа прыродазнаўчых навук Школа гандлю, тэхналогій і горнай справы Школа здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг Школа вольных мастацтваў Школа бізнесу і лідарства

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады