7 красавіка 2024 года ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка паміж Мазамбікскім пралівам і залівам Масарыл затанула рыбацкае судна, пераабсталяванае ў паром, на борце знаходзілася прыкладна 130 чалавекMozambique: More than 90 killed as overcrowded boat sinks.
У выніку крушэння загінула больш за 100 чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Каля дваццаці чалавек абвешчаны прапаўшымі без вестакDodental scheepsramp Mozambique opgelopen tot boven 100At least 94 dead in Mozambique ferry disaster as packed vessel sinks, say officials. Целы загінулых вынесла на бераг, некаторыя з іх былі хутка пахаваныя ў адпаведнасці з ісламскімі абрадамі. Улады першапачаткова заявілі, што прычынай трагедыі стаў перагруз судна.
Карабель накіроўваўся з Лунгі ў акрузе Масарыл (правінцыя Нампула) на востраў Мазамбік. Большасць пасажыраў спрабавалі пакінуць мацярык з-за ўспышкі халеры на поўдні Афрыкі, прычым правінцыя Нампула апынулася адной з найбольш пацярпелых. Рэгіянальныя ўлады заявілі, што дэзінфармацыя пра халеру прымусіла людзей запанікаваць і сесці на карабель. Некаторыя людзі на борце лодкі планавалі наведаць кірмаш на востраве. Ратавальнікі выявілі пяцярых тых, хто выжыў, двое з іх былі шпіталізаваныя
За тысячамі паромаў, якія працуюць у Мазамбіку, практычна не вядзецца нагляд, і інцыдэнты не з’яўляюцца рэдкасцю. Аднак крушэнне лодкі 7 красавіка 2024 вылучаецца вялікай колькасцю загінулых.
Заўвагі
Катэгорыя:Падзеі 7 красавіка Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Караблекрушэнні Катэгорыя:Гісторыя Мазамбіка