Стэфан Рыгор Цадроўскі (; 1689—1748) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, кальвінскі літаратар, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся з сям’і менскага скарбніка Яна Цадроўскага і Соф’і з Аборскіх, які пабраліся шлюбам 9 кастрычніка 1678 года ў Рубяжэвічах. Ахрышчаны 3 кастрычніка 1689 года ў двары Койданава. У сям’я таксама была дачка Крысціна (нар. 1691). Родзіч аўтара дыярыуша Яна Цадроўскага.

Быў старостам панявежскім, потым бабруйскім.

Творчасць Пакінуў па сабе памятку як кальвінскі літаратар. У 1728 годзе падчас жыцця ў Мангейме, пераклаў з французкай мовы вельмі папулярны тым часам твор англійскага пісьменніка і прапаведніка Джонам Буньянам (John Bunyan) «The Pilgrim’s Progress from This World to That Which Is to Come». Пераклад выдадзены ананімна і толькі пасля смерці Цадроўскага, як твор «аднаго шляхціца, абывацеля Вялікага Княства Літоўскага»Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім / Зміцер Юркевіч // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / [укладальнікі: А. І. Бокун, А. У. Унучак, Ю. А. Бачышча]. — Мінск. — 2018. — Вып. 3. — С. 197―209.

Аўтарства Цадроўскага вызначыў Віктар Вайнтраўб са ўступнага акравершу, папярэджання чытачу — першыя літары радкоў утвараюць словы STEPHAN CEDROWSKI:

Сям’я З жонкай Крысцінай з Атэнгаўзаў (пам. 3 снежня 1755), дачкой падкаморага дорпацкага, меў васьмёра дзяцей:

Ганна Соф’я (нар. 1724) Тэадора, з 1754 года ў шлюбе з Юрыем Волакам. Кацярына Рэгіна (нар. 1725) Дарота, з 1755 года ў шлюбе з Ваўжынцам Путкамерам Мікалай Самуэль (нар. 1730) Соф’я, з 1748 года ў шлюбе са Станіславам Пшыбароўскім Самуэль Марцыян (нар. 1735) Ядвіга (пам. 22 лістапада 1791), з 1763 года ў шлюбе з Янам Райскім.

Крыніцы

Літаратура

Акты Виленской археографической комиссии: Том XII. Акты Главного литовского трибунала . — 1883. — 756 с.

Стэфан Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Постаці кальвінізму