К’ічу-лакханг або Храм К’ічу (Kyichu Lhakhang), таксама Храм К’ерчу (Lho Kyerchu), — важны тыбецкі будыйскі храм (лакханг) VII стагоддзя. Размешчаны ў гевозе Ланга, акруга Паро, у Бутане; прыкладна за пяць хвілін язды на поўнач ад горада Паро.
Гісторыя Храм К’ічу — адзін з найстаражытных храмаў Бутану, збудаваны ў 659 годзе па ўказе тыбецкага цара Сонгцэна Гампо, 32-м царом , што кіравала Тыбетам большую частку першага тысячагоддзя нашай эры. Храм лічыцца адным са 108 храмаў, пабудаваных царом для ўціхамірвання духоўных сіл уздоўж царскіх межаў.
У VIII стагоддзі храм наведаў тхеравадыйскі гуру Падмасамбхава, дзе, як лічыцца, ён схаваў мноства духоўных скарбаў. Джэ Кхенпа Шэраб Г’ялцэн пісаў, што ў XII стагоддзі за храмам прыглядала школа Каг’ю, а ў XIII стагоддзі ён быў перададзены нашчадку славутага манаха Фаджо Другома Жыгпо — Німе. У сваёй кнізе «Школа Нінгма тыбецкага будызму: яе асновы і гісторыя» Джыгдрал Ешэ Дорджэ паведамляе, што храм К’ічу пэўны час заставаўся занядбаным, пакуль настаўнік Пэма Лінгпа (1450—1521) не адшукаў яго зноў, аднавіўшы ў першапачатковым выглядзе. У 1644 годзе храм апынуўся ва ўладаннях бутанскага цара-заснавальніка Нгаванга Намг’яла.
За 1836—1838 гады храм быў адрэстаўраваны і паўторна асвечаны 25-м Джэ Кхенпа Шарабам Г’ялцэнам. У 1971 годзе па загадзе царыцы Кесанг Чодэн, жонкі цара Джыгме Дорджы Вангчука, побач са старым храмам пабудаваны храм Гуру, асвячоны вялікім майстрам Дылгом Кх’енцэ Рынпочэ. З тых часоў у гэтым храме пад заступніцтвам Кесанг Чодэн праводзяцца штогадовыя абрады ўшанавання бажаствам Ваджрасатвы, Палчэна Херукі і дзеля дабра краіны. Існуе павер’е, што два апельсінавыя дрэвы ў храмавым двары плоданасяць круглы год.
Прызначэнне Паводле вераванняў, усю паверхню Тыбета і Гімалаяў зачыняла ляжачая на ёй волатаўская дэмоніца Сін Мо, мяшаючы тым самым распаўсюджванню будызму. Каб яе перамагчы, цар Сонгцэн Гампо загадаў пабудаваць 108 манастыроў, прыкаваўшы да зямлі ўсе часткі яе цела. 12 з іх будаваліся ў адпаведнасці з дакладнымі разлікаміRigpaWiki: Thirteen geomantic temples. У самым цэнтры рэгіёну стаяў храм Джокханг у Лхасе (меркавана пабудаваны ў 638 годзе)Schwartzberg, J.E. (1994): «Maps of Greater Tibet», chapter 15 archived at in Harley, J.B. and Woodward, D. (1994): «Cartography in the Traditional East and Southeast Asian Societies», in Series «History of Cartography», Vol.2, Book 2. Далей тры групы з чатырох манастыроў на пэўнай адлегласці ахоплівалі розныя часткі цела. К’ічу-лакханг уваходзіў у чацвёрку самых аддаленых і адпавядаў падэшве дэмоніцы. Іншы манастыр, Джамбей-лакханг, у Бумтангу адпавядаў калену дэманіцы. Гісторыя заснавання гэтых лакхангаў настолькі добра вядомая бутанцам, што, па словах гісторыка , гісторыя Бутана фактычна пачынаецца з гэтай падзеі.
Мяркуецца, што першапачаткова К’ічу-лакханг быў меншым будынкам, аднак з часам шэраг будыйскіх святых і гуру ўнеслі свой уклад у развіццё храма, ператварыўшы яго ў тое ўражлівае збудаванне, якім ён з’яўляецца сёння. К’ічу-лакханг размешчаны паміж жаночым манастыром Тэнчэн Чолінг і храмамі Такцанг і Сангчакхор.
Галерэя
Крыніцы
Бібліяграфія
Знешнія спасылкі Згадванне храма К’ічу ў артыкуле пра Гісторыю будызму ў Бутане Згадванне храма К’ічу (Кюйчу) ў блогу пра Бутан вандроўцы Ўладзіміра Анатольевіча Сазонава, 1995 год
Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Бутана