Таль — падвесны грузападымальны механізм з ручным або механічным (электрычным, пнеўматычным) прыводам. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя.
Таль складаецца з рухомага і нерухомага блокаў і троса або ланцуга, які праходзіць праз іх шківы. Электрычныя талі звычайна маюць грузападымальнасць да 10 тон. Талі з пнеўматычным прыводам выкарыстоўваюцца звычайна там, дзе выкарыстанне электрычнага прыводу недапушчальна па ўмовах бяспекі.
Выкарыстоўваюцца талі як самастойныя грузападымальныя механізмы, так і ў складзе больш складаных механізмаў (пад’ёмных кранаў і інш.).
Гл. таксама Тэльфер
Зноскі
Літаратура
Таль //
Тали // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. Том 2: О—Я / Под ред. Н. Н. Исанина.— Л.: Судостроение, 1987. — С. 303. — 520 с., ил. — 30 000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Пад’ёмныя механізмы Катэгорыя:Такелаж