Узброеныя сілы СССР за мяжой — сукупнасць аператыўных і аператыўна-стратэгічных фарміраванняў, якія выконвалі службовыя і баявыя задачы, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і дамовамі, за межамі Савецкага Саюза: у Цэнтральнай Еўропе і на Балканах, у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Афрыканскім кантыненце, на Аравійскім паўвостраве і на Блізкім Усходзе, у Карыбскім басейне і ў Паўднёвай Амерыцы, а таксама на некаторых астравах у Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах.

Гісторыя Прысутнасць савецкіх ваеннаслужачых у тых ці іншых краінах насіла альбо пастаянны характар (афіцэры, прапаршчыкі, мічманы і гэтак далей, якія раскватараваліся ў ваенных гарадках разам з сем’ямі), альбо ажыццяўлялася на камандзіровачнай аснове. Вельмі часта прысутнасць малых (у межах ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх тысяч чалавек) фарміраванняў савецкіх ваенных спецыялістаў у той ці іншай краіне не аддавалася агалосцы, альбо старанна хавалася ад праціўніка.

У розны час розныя кантынгенты Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту дыслакаваліся ў розных дзяржавах і рэгіёнах свету: Савецкія войскі ў Іране на тэрыторыі Нарвегіі; на тэрыторыі Фінляндыі, Поркала-Уд, Ханко; ва Усходняй Еўропе: Паўночная група войск на тэрыторыі Польскай Народнай Рэспублікі з 1945 па 1991; Цэнтральная група войск на тэрыторыі Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі з 1945 па 1955, у Чэхаславакіі з 1968 па 1991; Група савецкіх войск у Германіі з 1945 па 1994; Паўднёвая група войск на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі з 1945 па 1947, у Венгрыі з 1956 па 1991; Асобы корпус на тэрыторыі Венгрыі з 1955 па 1957; Асобная механізаваная армія на тэрыторыі Румыніі з 1947 па 1958. у прыбалтыйскіх рэспубліках СССР — Паўночна-Заходняя група войск з 15 лістапада 1991 года і да распаду СССР; у Афганістане: Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане з 1979 па 1989 г.; у Манголіі: Савецкія войскі ў Манголіі (аператыўна падпарадкоўваліся камандаванню Забва); у Кітаі: 39-я армія ў Кітаі з 1945 па 1953. на Кубе: Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе

Пункты базавання і ваенна-марскія базы ВМФ СССР за мяжой: Албанія, Влёра (1955—1962) Куба, Сьенфуэгас (1962 — постсавецкі час) Польша, Свінавусце (1945—1991) ГДР, Ростак (1949—1990) Фінляндыя, Ханко (1940—1941) і Поркала-Уд (1944—1956) Кітай, Порт-Артур (1945—1955) В’етнам, Камрань (1979 — постсавецкі час) Сірыя, Тартус (1971 — постсавецкі час) Паўднёвы Емен, Сакотра (1972 — постсавецкі час) Самалі, Бербера (1964—1978) Эфіопія, Нокра (1977—1991) Егіпет, Порт-Саід (1967—1972) Лівія, Трыпалі (1977—2011) Туніс, Сфакс, Бізерта Інданезія, Сурабая (1962 — ?) Гвінея, Конакры

Авіяцыйныя базы ВМФ СССР: Егіпет, аэродромы Каір, Асуан, Мерса-Матрух Эфіопія, аэродром Асмэра Самалі, Харгейса Паўднёвы Емен, аэродромы Адэн, Эль-Анад Куба, аэродром Гаваны Гвінея, Конакры Ангола, аэродром Луанды В’етнам, Камрань, Дананг

Гл. таксама

Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой

Заўвагі

Літаратура Ленский А. Г., Цыбин М. М. Советские Сухопутные войска в последний год Союза ССР. Справочник. - ; В&К, 2001. - 294 с. Феськов В. И., Калашников К. А., Голиков В. И. Советская Армия в годы «холодной войны» (1945-1991). - Томск: Изд-во Том. ун-та, 2004. - 246 с. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска)/ под науч. ред. В. И. Голикова. - Томск: Изд-во НТЛ, 2013. - 640 с.

Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР