Тама́ра Хану́м (, сапраўднае імя Тамара Арцёмаўна Петрасян; — ) — узбекская савецкая , , , , армянскага паходжання. Народная артыстка Узбекскай ССР (1932), Народная артыстка СССР (1956).
Сястра Гаўхар Рахімавай і Лізы Ханум.
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Фергана ў армянскай сям’і. Бацька Тамары знаходзіўся у ссылцы за ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. На сцэну выйшла ў 12-гадовым узросце ў агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Хамзы Нізамі. Яна была адзінай жанчынай у складзе калектыва і асмелілася выступаць з адкрытым тварам, што супярэчыла традыцыям мусульманства і выклікала пагрозы. у 1922 годзе бацькі вырашылі адправіць дачку ў Ташкент. У 1921—1922 гадах Тамара Ханум — актрыса Ташкенцкага рускага тэатра оперы і балета імя Я. Свярдлова. У 1922 годзе паступіла на вучобу ў Ташкенцкую балетную трупу і стала выступаць у складзе паўпрафесійных канцэртных груп. У 1925 годзе скончыла Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва (сучасны Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва) ў Маскве. У 1924—1928 гадах салістка канцэртнай трупы (з 1926 года — музычна-этнаграфічнага ансамбля) М. Кары-Якубава. У 1925—1929 гадах выступала ў музычна-драматычных калектывах Самарканда, Каканда, Андыжана і іншых.
У 1929—1934 гадах Тамара Ханум — салістка і адна з арганізатараў Узбекскага музычна-драматычнага тэатра ў Самаркандзе (з 1931 года — у Ташкенце), створанага на базе музычна-эксперыментальнага ансамбля (з 1939 — Дзяржаўны узбекскі тэатр оперы і балета, цяпер — Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі). У 1933 годзе ўдзельнічала ў арганізацыі балетнай студыі пры Узбекскім музычна-драматычным тэатрыТашкентская государственная высшая школа национального танца и хореографии. З 1936 па 1941 год салістка і харэограф Узбекскай філармоніі і Дзяржаўнага ўзбекскага тэатра оперы і балета.
У час Вялікай Айчыннай вайны Тамара Ханум выступала на франтах. У 1941 годзе яна была ўзнагароджана Сталінскай прэміяй, грошы з якой перадала ў фонд абароны. На гэтыя грошы быў пабудаваны танк з бартавым нумарам 77, названы яе імемТалантливая и бесстрашная: Тамара Ханум — армянская «ласточка Востока» // Армянский музей Москвы и культуры наций. У 1943 годзе Тамары Ханум было прысвоена воінскае званне капітан.
У 1941—1969 гадах Тамара Ханум арганізатар, мастацкі кіраўнік, балетмайстар і салістка музычнага ансамбля Узбекскай філармоніі. Член КПСС з 1941 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР 1—3 скліканняў у 1937—1948 гадах.
Памерла Тамара Ханум 30 чэрвеня 1991 года ў Ташкенце. Пахавана на Чыгатайскіх могілках.
Творчасць Тамара Ханум — рэфарматар выканальніцкага стылю ўзбекскага жаночага танца, вывучала песенны і танцавальны фальклор народаў свету, стварыла жанр песенна-танцавальнай мініяцюры. Удзельнічала ў стварэнні лібрэта першага ўзбекскага балета «Гуландам» Я. Р. Брусілоўскаа. Гастралявала ў СССР і за мяжой (Францыі (1925), Англіі (1935), Польшы (1948), КНР (1953), Нарвегіі (1953), Інданезіі (1957), ЧССР (1959), Германіі, Іране, Італіі, Турцы, МНР, Пакістане і іншых краінах). У 1925 годзе прымала ўдзел у Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1935 годзе ў 1-м Сусветным фестывалі народнага танца ў Лондане.
Знялася ў у дакументальных фільмах «Песні Тамары» (1962) і «Спявае Тамара Ханум» (1964).
Памяць У 1986 годзе ў Ташкенце, у доме Тамары Ханум яшчэ пры яе жыцці адкрылася пастаянна дзеючая выстаўка касцюмаў актрысы, у 1994 годзе адкрыты Мемарыяльны музей Тамары Ханум. Вуліца Тамары Ханум у Ташкенце.
Зноскі
Літаратура
Клейменова М. С. Тама́ра Хану́м // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 43—44. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Насырова Ч. Р. Тама́ра Хану́м // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 401—402. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Спасылкі Талантливая и бесстрашная: Тамара Ханум — армянская «ласточка Востока» // Армянский музей Москвы и культуры наций Тама́ра Хану́м (Тама́ра Артёмовна Петрося́н) — «золушка, ласточка и Айседора Дункан Востока», мировая икона и новатор танца с более 500 песен на 86 языках // Центр поддержки Русско-Армянских стратегических и общественных инициатив Тамара Ханум // Санкт-Пецярбургская філармонія Тамара Ханум и война // Российский Союз ветеранов
Катэгорыя:Балерыны СССР Катэгорыя:Балерыны Узбекістана Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Узбекістана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Капітаны СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР