Тама́саўскі працэ́с — тэхналагічны працэс чорнай металургіі, адзін з відаў перадзелу вадкага чыгуну ў сталь без выдатку паліва. Разнавіднасць канвертарнага працэса. Прапанаваны англійскім металургам і вынаходнікам С. Дж. Томасам у 1878 годзе.

У адрозненне ад бесемераўскага працэса перадзел у сталь фасфарыстага чыгуну, які атрымліваецца з доменнай печы, адбываецца шляхам доннага прадзімання скрозь расплаўлены чыгун акісляльнай газавай сумесі пад ціскам (сціснутае паветра, кісларод, сумесь кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяной парай і іншыя). У выніку фосфар у выглядзе аксідаў пераходзіць з чыгуну ў шлак (тамасшлак), які можа быць выкарыстаны ў якасці фосфарнага ўгнаення. У выпадку выкарыстання чыстага кіслароду атрымліваюць сталь, нават вышэйшую па якасці за мартэнаўскую.

Прамысловае выкарыстанне тамасаўскага працэса пачалося ў 1879 годзе ў Вялікабрытаніі і Германіі. У Расійскай імперыі тамасаўскі працэс быў уведзены ў 1880-х гадах на Таганрогскім, Керчанскім і Марыупальскім заводах. Да сярэдзіны 1970-х гадоў у большасці краін тамасаўскі працэс выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.

Зноскі

Літаратура

Раш М. Томасовский процесс в Европе // Черные металлы, 2010, № 7. Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук. Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев; Редкол. С. В. Колпаков [и др.]. — М. : Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2: П — Я. — 416 с. : ил. — ISBN 5-89594-034-X.

Спасылкі

Дида Н. И., Раковский В. С., Лопатина А. О., Галич А. А., Сафонов С. О. Анализ технологического передела фосфористых чугунов в томасовском конвертере // Научный журнал «Кронос». Том 6. № 1(62), 2021.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:Металургічныя працэсы і аперацыі Катэгорыя:Вытворчасць сталі Катэгорыя:Металургічныя печы