Група савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе — злучэнне Узброеных Сіл СССР, дыслакаванае на тэрыторыі Рэспублікі Куба.
Штаб-кватэра — горад Гавана.
Прысутнасць на востраве савецкіх вайскоўцаў не афішавалася да 1979 года.
Гісторыя У 1962 годзе, для выканання сакрэтнай аперацыі па размяшчэнні балістычных ракет сярэдняй далёкасці на Кубе пад кодавай назвай «Анадыр», у краіну накіраваны савецкія войскі, а менавіта асобны ракетны дывізіён у складзе 400-га асобнага мотастралковага палка. Пазней ператвораны ў 43-і асобны мотастралковы полк, на базе якога створана 7-я асобная мотастралковая брыгада. Менавіта яна і стала асновай групы ваенных спецыялістаў.
Пасля Карыбскага крызісу, ЦРУ праінфармавала Кангрэс ЗША аб наяўнасці савецкіх вайскоўцаў на Кубе, але вызначыць іх статус было праблематычна. Само існаванне групы мела больш сімвалічнае і палітычнае значэнне, чым ваеннае. Але разам з тым гэта прысутнасць падрывала аўтарытэт Злучаных Штатаў. Для саміх жа кубінцаў гэта было праявай дружбы і салідарнасці з боку Масквы.
У верасні 1979 года, у ходзе VI канферэнцыі кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Руху недалучэння ў Гаване, савецкае кіраўніцтва на чале з Л. І. Брэжневым, не параіўшыся з урадам Ф. Кастра, назвала 7-ю брыгаду 12-м навучальным цэнтрам па падрыхтоўцы ваенных кадраў. Тым самым Крэмль афіцыйна прызнаў прысутнасць ваенспецаў. Такое рашэнне мела на Кубе сур’ёзны палітычны рэзананс.
У кастрычніку 1991 года кіраўніцтва прыняло рашэнне аб вывадзе брыгады. На той момант на Кубе служылі 1500 вайскоўцаў«Распоряжение Правительства РФ ОТ 21.10.91 N 1913-Р О выводе отдельной мотострелковой бригады с территории Республики Куба».
Склад упраўленне 7-я асобная мотастралковая брыгада — 12-ы навучальны цэнтр
1963 г. — 1978 г. 4-ы асобны мотастралковы батальён 20-ы асобны мотастралковы батальён 5-ы асобны танкавы батальён Батальён баявога забеспячэння Асобны рэактыўны дывізіён Ракетны дывізіён (да 1970 г.), пасля асобная зенітная батарэя
1978 г. — 1993 г.
3-і асобны мотастралковы батальён 4-ы асобны мотастралковы батальён (расфармаваны ў кастрычніку 1991) 20-ы асобны мотастралковы батальён 5-ы асобны танкавы батальён Асобны рэактыўны дывізіён Разведвальная рота Інжынерна-сапёрная рота Рота сувязі Рота матэрыяльнага забеспячэння Медыцынская рота Узвод СПА Узвод хімічнай абароны Каменданцкі ўзвод Асобная зенітная батарэя
У канцы 1981 года быў сфармаваны 42-і асобны артылерыйскі дывізіён.
Памяць 12 верасня 2013 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 412-й берагавой батарэі ў пасёлку Чарнаморскім Камінтэрнаўскага раёна Адэскай вобласці быў адкрыты памятны абеліск воінам-інтэрнацыяналістам, якія служылі на Кубе.
Гл. таксама Радыёэлектронны цэнтр у Лурдэсе
Крыніцы
Спасылкі Сайт ветеранов ГСВСК Распоряжение Правительства Советские военнослужащие, погибшие на Кубе Цеханович Б. Г. Куба любовь моя, остров зари багровой Содружество ветеранов ГСВСК http://www.veterancuba.su/ Советский человек на Кубе http://cubanos.ru/ Бубнов В.А., Гаврилов М.В. "Тайны "Лурдес" 1964-2001" Бубнов В.А., Гаврилов М.В. "Белые пятна Карибского кризиса, 1961-1964"
Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР Катэгорыя:Гісторыя Кубы