Універсітэт Святой Марыі () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка Папярэднікам універсітэта была вучэльня, заснаваная ў 1802 годзе каталіцкім святаром Эдмундам Бёркам. Уласна ўніверсітэт быў заснаваны ў 1840 годзе архідыяцэзіяй Галіфакса. У 1841 годзе ён быў прызнаны ўрадам правінцыі Новая Шатландыя, а ў 1852 годзе — урадам Канады. У 1970 годзе ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай.

Структура Факультэт адукацыі Факультэт мастацтваў Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт магістратуры, аспірантуры і даследаванняў Школа бізнесу

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады