Баляслаў Цітавіч Тамашэ́віч () — мастак, графік, акварэліст.

Нарадзіўся ў вёсцы Колунь Дынабургскага павета (сучасны Калупэ ў Латвіі). У 1886 годзе скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Колькі часу працаваў у Старой Русе, потым вярнуўся на радзіму. У складзе археалагічнай камісіі падарожнічаў па сучасных Беларусі і Украіне, пабываў у Ашмянах, Гальшанах, Віцебску, Кіеве. Рабіў замалёўкі народнага побыту і адзення, мясцовай архітэктуры, даваў урокі малявання. У 1896 годзе пабываў у Крэве і зрабіў замалёўкі Крэўскага замка і мястэчка. Пісаў Баляслаў Тамашэвіч і пейзажы, партрэты, бытавыя кампазіцыі. Творы мастака публікавалі ў часопісах «Ніва», «Kraj», «Tygodnik Wileński» і альманаху «Z okolić Dźwiny».

Сярод твораў Баляслава Тамашэвіча: «Паляванне на качак», «На канікулах», «Сустрэча», «Беларуска ў нацыянальным касцюме», «Калі ўціхла бура», «Дом Сыракомлі ў Залуччы», «Касцёл у Гальшанах» і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Акварэлісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце Катэгорыя:Памерлі ў XX стагоддзі