Элізабэт Лі Мак-Говерн (, нар. , Эванстан, Ілінойс) — амерыканская актрыса і спявачка.
Біяграфія Сям’я Элізабэт Мак-Говерн пераехала ў Лос-Анджэлес, калі бацька Элізабэт атрымаў там месца прафесара юрыспрудэнцыі. Элізабэт пачала працаваць у тэатры, яшчэ вучачыся ў школе, а пасля яе займалася акцёрскім майстэрствам у Сан-Францыска. Скончыла Джульярдскую школу ў Нью-Ёрку.
Сваімі першымі ролямі Мак-Говерн прыцягнула да сябе ўвагу. У 1980 годзе Роберт Рэдфард запрасіў яе ў сваю дэбютную карціну «Звычайныя людзі». За ролю ў фільме Мілаша Формана «Рэгтайм» Элізабэт намінавалася на прэмію «Оскар». Самай вядомай роляй Мак-Говерн стала роля ў фільме «Аднойчы ў Амерыцы» Серджа Леонэ. Пасля гэтага фільма Элізабэт шмат іграла ў тэатры і здымалася ў кіно.
Элізабэт Мак-Говерн з’яўляецца вакалісткай гурта «Sadie and the Hotheads».