Луіза Ферыда, Луіджа Манфрыні Франэ (, , Кастэль-Сан-П’етра-Тэрмэ — , ) — італьянская актрыса.

Пачала сваю кар’еру ў 1935 годзе з другараднай ролі ў фільме «La Freccia d`oro». Але дзякуючы яскравай знешнасці, ёй вельмі хутка пачалі прапаноўваць здымацца ў галоўных ролях. У 1939 годзе на здымках аднаго фільма Луіза пазнаёмілася з акцёрам Асвальда Валенці, з якім у яе пачаўся раман. У красавіку 1945 года Валенці і Ферыда былі арыштаваны партызанамі, абвінавачаны ў сувязях з фашыстамі і расстраляны на адной з вуліц Мілана. Фэрыда ў той час была цяжарная другім дзіцем. Яе першае дзіця памерла праз чатыры дні пасля нараджэння.

Трагічная гісторыя Валенці і Ферыды паказана ў італьянскім фільме 2008 года «Шалёная кроў», ролю Луізы Ферыды ў якім выканала Моніка Белучы.