«Воўк» () — расійская паўнапрывадная колавая платформа модульнага тыпу для стварэння бронетранспарцёраў, грузавікоў, цягачоў, шасі для СТКР і ЗРК, камандна-штабных, разведвальна-дазорных, медыцынскіх аўтамабіляў.

Распрацоўшчык — ТАА «Военно-инженерный центр», інжынернае падраздзяленне Ваенна-прамысловай кампаніі (ВПК), якая ўваходзіць у холдынг «Русские машины» — асноўнага акцыянера ААТ «ГАЗ».

Апісанне Аўтамабілі «Воўк» не маюць цэльнага корпуса, што з’яўляецца важным адрозненнем ад іх папярэднікаў — бронеаўтамабіляў ГАЗ-2330 «Тыгр». Модульнае выкананне сямейства з’яўляецца асновай у стварэнні ўніфікаваных транспартных платформаў новага пакалення.

Браня навясная, адпавядае класу 6а (3 узровень у адпаведнасці са STANAG 4569) і забяспечвае абарону экіпажа ад усіх асноўных відаў стралковай зброі (нават пры стральбе бранябойнай куляй з вінтоўкі СВД) і аскепкаў снарадаў.

Аўтамабілі «Воўк» прызначаныя для перавозкі асабістага складу, грузаў, буксіравання прычэпаў масай да 2,5 тон. Модульная канструкцыя дазваляе нават у палявых умовах за кароткі час мяняць прызначэнне машыны шляхам устаноўкі модуляў неабходнага прызначэння: грузавых, уключаючы і абароненых; модуляў сістэм сувязі, інжынерных і тылавых службаў; комплексаў узбраенняў — СТРК, мінамётныя ўстаноўкі, ЗРК блізкага дзеяння, сродкі агнявой падтрымкі.

ТТХ

Поўная маса: 7500—11500 кг Колавая формула: 4 × 4 або 6 × 6 Падвеска: незалежная гідрапнеўматычнаяАлексей Хазбиев. Броня по высшему классу// Эксперт. — 2012. — 20—26 августа. — № 33 (815). Клірэнс: змяняны ад 250 да 550 мм Браня: Балістычная абарона — 6а клас Супрацьмінна абарона — 2-і клас па STANAG 4569 (6 кг выбухоўкі) Рухавік: ЯМЗ-5347-20 4,4 л магутнасць: 190, 240 к. с. стандарт: Еўра-4 Грузападымальнасць: 1,5—4,5 т Дэсант: 8—18 чал. Максімальная хуткасць: 120 км/г Запас ходу: 1000 км Пераадольвае брод глыбінёй у: 1,5 м

Мадыфікацыі

ВПК-3927 «Воўк» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з абароненым модулем кіравання і функцыянальным модулем для перавозкі асабістага складу. ВПК-39271 «Воўк-1» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з абароненым аднааб’ёмным функцыянальным модулем. ВПК-39272 «Воўк-2» — мадыфікацыя з колавай формулай 4 × 4 з адкрытым модулем для перавозкі грузаў і асабістага складу з магчымасцю ўстаноўкі функцыянальных модуляў. ВПК-39273 «Воўк-3» — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 з функцыянальным модулем для перавозкі асабістага складу. ВПК-39274 «Воўк-4» — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 з супрацьміннай абаронайВолк, брат Тигра.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Бранятэхніка Расіі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта