Арчэртаг, або арчэры-таг (), таксама вядомы як баявая стральба з лука ) — камандны від спорту, падобны на выбівалы, пейнтбол або лазертаг, у якім выкарыстоўваюцца лук і стрэлы з мяккім наканечнікам.

Гісторыя Арчэртаг быў створаны амерыканцам Джонам Джэксанам у 2011 годзе пад брэндам «Archery Tag». Папулярнасць арчэртага ўзрасла дзякуючы серыі кніг і фільмаў «Галодныя гульні» — Джэксан уладкоўваў стральбу па мішэнях на мясцовых прэм’ерах кінастужкі, выкарыстоўваючы свае запатэнтаваныя «несмяротныя стрэлы». Да 2014 года Джэксан ліцэнзаваў гульню ў 170 лакацыях у ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Расіі, Сінгапуры і шэрагу іншых краін. Іншыя брэнды, такія як «Battle Archery», «Battle Bows» і «Arrow Tag», наследавалі гэтаму прыкладу.

Правілы і гульнявы працэс

Арчэртаг спалучае ў сабе складовыя выбівалаў, пейнтбола і класічнай стральбы з лука. Удзельнікі ўтвараюць каманды па пяць чалавек і страляюць з лукаў у праціўнікаў, выкарыстоўваючы стрэлы з пенапластавымі наканечнікамі. Для бяспекі гульцы носяць ахоўныя шлемы з забралам і выкарыстоўваюць лукі з сілай нацяжэння менш за 14 кілаграмаў.

Правілы гульні нагадваюць выбівалы: па свістку, гульцы бягуць да стрэл, размешчаныя ў цэнтры арэны. Падабранымі стрэламі гульцы з лукаў імкнуцца патрапіць па супернікам. Уражаны стралой гулец выбывае з гульні, аднак затым яго можа вярнуць таварыш па камандзе, які здолее злавіць стралу саперніка на ляту. Выйграе каманада, якая здолела набраць большую колькасць ачкоў за трапленні па супернікам або за выкананне вызначаных заданняў на поле бою.

Крыніцы

Катэгорыя:Камандныя віды спорту Катэгорыя:Рухомыя гульні Катэгорыя:Стралковы спорт Катэгорыя:Стральба з лука