Сістані (), таксама вядомыя як секзаі — этнічная група іранскага паходжання , жыве пераважна ў Сістане на паўднёвым усходзе Ірана і гістарычна на паўднёвым захадзе Афганістана.
Пражываюць у цэнтральнай і паўночнай частках Сістана і правінцыі Белуджыстан. У апошнія дзесяцігоддзі яны мігравалі ў іншыя часткі Ірана: Тэгеран і Галестан з-за розных палітычных і кліматычных прычын. Гавораць пераважна на дыялекце фарсі, які часам называюць сістанскай мовай.Behari, Mohammadreza. Practical Linguistics, Studying the Dialect of the People of Sistan. Zahedan, Publisher: Author, 1378, p. 12.
Сістані лічацца нашчадкамі скіфаўMashkur, Mohammad Javad, Historical Geography of Ancient Iran, p. 649. — апошняй інда-еўрапейскайскай групы, якая патрапіла на тэрыторыю Ірана ў 2500 гг. да н.э.Enayatullah, Reza, Iran and the Turks . In the days of the Sasanians, p. 63..
Cацыяльна-дэмаграфічная інфармацыя Большасць сістані прытрымліваюцца шыізму. Паводле непацверджаных звестак, доля сістані ў правінцыях Белуджыстан і Сістан можа дасягаць 40 % і нават 50 %, у апошнія дзесяцігоддзі адбылася міграцыя сістані ў Тэгеран і Галестан.
Генетычныя даследаванні паказваюць, што сістані маюць агульны генафонд з персамі правінцый і Фарс.
У дзяцей-сістані, якія жывуць у сельскай мясцовасці, недаяданне назіраецца часцей, чым сярод іншых груп, якія насяляюць Іран.
Крыніцы
Катэгорыя:Іранскія народы Катэгорыя:Народы Афганістана Катэгорыя:Народы Ірана