ГАЗ-3937 «Воднік» — аўтамабіль для транспарціроўкі людзей і грузаў у цяжкапраходных раёнах. Забяспечвае абарону экіпажа ад стралковай зброі.
Гісторыя Распрацаваны Горкаўскім аўтамабільным заводам у канцы 1980-х па замове Міністэрства абароны СССР. Вырабляўся на Арзамаскім машынабудаўнічым заводзе.
З 2005 года вырабляўся для патрэб Мінабароны Расіі.
Апісанне Аўтамабіль пабудаваны па модульнай схеме. Зварны корпус уключае ў сябе два здымных модуля. Пярэдні модуль складаецца з сілавога аддзялення і аддзялення кіравання, падзеленых герметычнай перагародкай. Задні шматмэтавы модуль можа быць заменены ў палявых умовах.
«Воднік» можа выконваць некалькі функцый у залежнасці ад устаноўленага модуля:
транспарціроўка людзей; транспарціроўка грузаў і тэхналагічнага абсталявання ў цяжкадаступныя раёны; транспарціроўка жылых блокаў і іншых камунальных модуляў; выкананне функцый тэхналагічных машын паліўна-энергетычнага комплексу.
Аўтамабіль мае незалежную тарсіённую падвеску, сістэму цэнтралізаванага рэгулявання ціску паветра ў шынах, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, магутную сістэму ацяплення і кандыцыянавання.
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса аўтамабіля (поўная), кг: 6600—7500 Маса грузу, кг: 1500—2500 Колькасць пасажыраў: 10—11 Габарытныя памеры: даўжыня, мм: 5100 шырыня, мм: 2600 вышыня, мм: 2300 База, мм: 3000 Каляіна, мм: 2200 Дарожны прасвет, мм: 475 Рухавік: ГАЗ-5621, ліцэнзійны Steyr-Daimler-Puch ГАЗ-560/Steyr M16 Тып: 6-цыліндравы турбадызель Рабочы аб’ём, см³: 3200 Маса 310 кг Хуткасць: па шашы, км/г: 120 Запас ходу па паліве, км: 700—1000
Эксплуатанты
МУС Расіі — 54 (4 ГАЗ-39344, 50 ГАЗ-39371-011) Уругвай — 48
Крыніцы
Спасылкі «Водник» на официальном сайте ГАЗ «Водник» на Автомаркете «Дизельный двигатель ГАЗ-56211» на официальном сайте ООО «Нижегородские моторы» Дивизион «Силовые агрегаты» Группа ГАЗ «Водник»
Катэгорыя:Плаваючыя бронеаўтамабілі Катэгорыя:Бранятэхніка Расіі Катэгорыя:Аўтамабілі ГАЗ